Дзень  яднання  народаў  Беларусі  і  Расіі  адсвяткавалі  выхаванцы лабараторыі  ракетнакасмічнага  мадэлявання  Гродзенскага  абласнога цэнтра тэхнічнай  творчасці.  
Для  навучэнцаў  аб'яднанняў  па  інтарэсах авія, ракетнакасмічнага,  пачатковага  тэхнічнага  мадэлявання  быў праведзены  касмічны  адкрыты  ўрок "Мы памятаем! Мы ганарымся! »        
У рамках  сацыяльна-значнага  праекта  ракетамадэльны  фестываль  «Ракетафест 2017» які  праводзіцца  рэгіянальнай  грамадскай  арганізацыяй «Аструм» г. Масква  Расія  сумесна  з  лабараторыяй  ракетнакосмического мадэлявання  г. Гродна  Беларусь. У  фільме,  які дэманстраваўся  на адкрытым уроку,  быў  відэа  зварот  экіпажа  з  Міжнароднай  касмічнай  станцыі  ў складзе  Андрэя Барысенка,  Алега Навіцкага і нашага  земляка   Сяргея Рыжыкава  з  віншаваннямі  удзельнікаў  праекту  «Ракетафест 2017»,  а таксама  інфармацыя  аб  знакавых  датах  нашай гісторыі.

Затым  былі  праведзены  запускі  мадэляў  ракет.  Першай  ўзляцела  мадэль ракеты  з  сімволікай  «Ракетафест 2017»,  другі  палёт  здзейсніла  мадэль ракеты  з  дзяржаўнай  сімволікай  Беларусі  і  Расіі.  У  завяршэнні  другога палёту  быў  выраблены  салют  з  надрукаваных  папяровых  кветак: 21-га васілька – сімвалізуюць  Беларусь,  21-ай  рамонкі – сімвалізуюць  Расію.     Лік 21 – колькасць  гадоў,  якія  прайшлі  з  дня  падпісання  Дагавора   "Аб стварэнні  Супольнасці  Расіі  і  Беларусі.”

Такім  крэатыўным  спосабам  выхаванцы  аб'яднанні  па  інтарэсах ракетакосмического  мадэлявання  адсвяткавалі  Дзень  яднання  народаў Беларусі 
і  Расіі.
 
Загадчык  спартыўна-тэхнічнага  адзела Аляксандр  Ліпай