Пярвічнай арганізацыйнай структурай ДТСААФ абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці сумесна з абласной арганізацыйнай структурай ДТСААФ 28-29 сакавіка ў басейне ДУА «СШ №39 г. Гродна» быў арганізаваны першы этап абласных  спаборніцтваў па суднамадэльным спорце.
За ўзнагароды змагаліся прадстаўнікі ДУА Гродзенскага АЦТТ, Лідскага РЦТТ, Навагрудскага ЦТТН, Слонімскага РЦТТДіМ. Навучэнцы гурткоў тэхнічнай творчасці   ўдзельнічалі ў наступных класах: F4- С, Е - 900, Е - 600, EL і «Спрынжэр» - футбол на вадзе. У выніку барацьбы месцы размеркавалі наступным чынам:
Першыя месцы атрымалі – Калантай Віктар, Працкайла Дзмітрый, Стэльмах Міхаіл, Кірэня Арцём ( Гродзенскі АЦТТ) , Вяеўнік Павел (Навагрудскі ЦТТН).
Другія месцы –  Касцюк Максім (у двух класах), Вяеўнік Павел, Свораб Аляксандра ( Навагрудскага ЦТТН), Буранка Андрэй (Слонімскі РЦТТДіМ) і каманда Лідскага РЦТТ.
Трэція месцы – Маўчанаў Аляксандр (Лідскі РЦТТ), Крэчык Юрый (Слонімскі РЦТТДіМ), Касцюк Максім ( Навагрудскі ЦТТН), Калола Кірыл , Стэльмах Міхаіл (Гродзенскі АЦТТ) і каманда  Навагрудак II Навагрудскага ЦТТН.
Загадчык спартыўна-тэхнічнага адзела Аляксандр Ліпай