Дзень  касманаўтыкі  адсвяткавалі  выхаванцы  аб'яднанні  па  інтарэсах «Ракетнакасмічнае  мадэляванне" пярвічнай  арганізацыйнай  структуры  ДТСААФ   Гродзенскага  абласнога цэнтра  тэхнічнай  творчасці  

Святочныя  мерапрыемствы  праходзілі  на  базе  ўстановы  адукацыі  "СШ №22  г. Гродна". 
У  холе  школы  была  арганізавана  выстава  мадэляў  ракет,  адбылося  падвядзенне  вынікаў  конкурсу  малюнкаў  сярод  вучняў пачатковых  класаў,  для  ўдзельнікаў  свята  праведзена  касмічная  латарэя. Пераможцы  ўзнагароджаны  дыпломамі  і  прызамі  Гродзенскай  ООС ДТСААФ.
У  завяршэнні  святочнага  мерапрыемства  праведзены  запускі  мадэляў  ракет,  у  тым  ліку  легендарнага  ракета-носьбіта  «Усход»  у  маштабе 1:28 на  якім  56  гадоў  таму  назад  здзейсніў  палёт  Юрый  Аляксеевіч  Гагарын